Страницы

Дарагія дзеці !!!
     Мы вельмі рады сустрэчы з Вамі. Малайцы, што любіце чытаць  кнігі на беларускай мове! Недарэмна беларуская паэтеса Эдзі Агняцвет пісала  ў адным з сваіх вершаў:

Я добрую кнігу,
Як свята, люблю.
Яна асвятляе
Людзей и зямлю.

З табой, кніга добрая,
Ідзем у новы век.
Ты - мужная і шчодрая,
Як добры чалавек.

Бяруць касманаўты
Любімы свой твор-
Ад роднае хаты-
Да знойдзеных зор.


                                                                                                     Каб там, на арбіце,
                                                                                                     І кнігі былі.-
                                                                                                    Вы кнігу любіце,
                                                                                                    Сябры, на зямлі!

     Як карастацца даным інтэрнэт- рэсурсам? 
Злева прад Вамі спіс вельмі цікавых кніг, якія ёсць у дзіцячай бібліятэцы г. Смаргоні. Націсніце  на назву  кнігі, аб якой Вы хочаце даведацца больш.  Справа з`явіцца  вокладка гэтай кнігі. Калі Вы падвядзеце мышку да яе, то ўбачыце шмат цікавага:
  •    можаце паглядзець буктрэйлер. Што такое буктрейлэр?  Гэта кароткі відэафільм (ролік) пра кнігу. Асноўная яго задача - расказаць пра кнігу, зацікавіць, заінтрыгаваць будучага чытача, матываваць прачытаць кнігу, паказаць герояў, самыя яркія моманты кнігі;
  •    каб кніга лепш захоўвалася, мы на яе  зрабілі новую вокладку. На ёй намалявана  арыгінальная ілюстрацыя, размешчана  інфармацыя пра аўтора -  фотаздымак,  цікавыя факты біяграфіі,  спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.  Як цяпер выглядае кніга, Вы так сама можаце ўбачыць тут;
  •      калі кніга Вас зацікавіла, то вазьміце яе ў бібліятэцы і абавязкова прачытайце гэту кнігу!  Пасля чытання Вы зможаце выканаць розныя заданні па яе зместу: разгадаць рэбусы, крыжаванкі, загадкі, або прыняць удзел у віктарыне. 


Таксама вы можаце паслухаць розныя аудыявершы ў выкананні дзяцей. Для гэтага націсніце старонку "Аўдыякніга".

         Жадаем Вам поспехаў! 

      Вучні 3 "А" класа гімназіі г. Смаргоні і іх настаўніца Цярэшчанка Т. В.

1 комментарий:

  1. casino to play on mobile - DRMCD
    The 광명 출장마사지 number one spot for gaming is 전라북도 출장안마 Foxwoods Resort 광양 출장마사지 Casino, the flagship casino of the Foxwoods Resort 태백 출장안마 Casino in New England. It's been 25 문경 출장안마 years since

    ОтветитьУдалить