Дарагія
дзеці !!!
Мы вельмі рады сустрэчы з Вамі. Малайцы, што любіце
чытаць кнігі на беларускай мове! Недарэмна беларуская паэтеса Эдзі Агняцвет пісала ў адным з сваіх вершаў:
Я
добрую кнігу,
Як
свята, люблю.
Яна
асвятляе
Людзей
и зямлю.
З табой, кніга добрая,
Ідзем у новы век.
Ты - мужная і шчодрая,
Як добры чалавек.
Бяруць касманаўты
Любімы свой твор-
Ад роднае хаты-
Да знойдзеных зор.
Каб там, на арбіце,
І кнігі былі.-
Вы кнігу любіце,
Сябры, на зямлі!
Як карастацца даным інтэрнэт-
рэсурсам?
Злева прад Вамі спіс вельмі
цікавых кніг, якія ёсць у дзіцячай бібліятэцы г. Смаргоні. Націсніце на назву
кнігі, аб якой Вы хочаце даведацца больш. Справа з`явіцца вокладка
гэтай кнігі. Калі Вы падвядзеце мышку да яе, то ўбачыце шмат цікавага:
- можаце паглядзець буктрэйлер. Што такое буктрейлэр? Гэта кароткі відэафільм (ролік) пра кнігу. Асноўная яго задача - расказаць пра кнігу, зацікавіць, заінтрыгаваць будучага чытача, матываваць прачытаць кнігу, паказаць герояў, самыя яркія моманты кнігі;
- каб кніга лепш захоўвалася, мы на яе зрабілі новую вокладку. На ёй намалявана арыгінальная ілюстрацыя, размешчана інфармацыя пра аўтора - фотаздымак, цікавыя факты біяграфіі, спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Як цяпер выглядае кніга, Вы так сама можаце ўбачыць тут;
- калі кніга Вас зацікавіла, то вазьміце яе ў бібліятэцы і абавязкова прачытайце гэту кнігу! Пасля чытання Вы зможаце выканаць розныя заданні па яе зместу: разгадаць рэбусы, крыжаванкі, загадкі, або прыняць удзел у віктарыне.
Жадаем Вам поспехаў!
Вучні 3 "А" класа гімназіі г. Смаргоні і іх настаўніца Цярэшчанка Т. В.